У бабруйскім ІЧУ пяцёра затрыманых трымаюць галадоўку
Пяць чалавек, якіх затрымалі на Дні Волі, трымаюць галадоўку ў бабруйскім ізалятары часовага ўтрымання.

30 сакавіка стала вядома, што жыхар Бабруйска Павел Кабанчук, якому суд даў 15 сутак арышту за налепку з «Пагоняй» на аўтамабілі, ужо чацвёрты дзень трымае галадоўку.
Пра гэта напісала яго маці Таісія на сваёй старонцы ў
Facebook. Таксама яна кажа, што Паўлу некалькі дзён запар не дазваляюць
перадаць ваду.
А сёння, 1 красавіка, стала вядома, што акрамя Паўла
Кабанчука галадаюць яшчэ чацвёра мужчын, піша «Белсат». Гэта Іван Манько, Уладзімір Міхалап,
якога асудзілі на 30 сутак, інвалід III групы Сяргей Бяляеў і Аляксандр
Парахневіч, якога суд пакараў 20 суткамі арышту.