У Беларусі 1169 новых выпадкаў каронавіруса, прышчапіліся 290 тысяч чалавек
Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежыя даныя аб захворванні каронавірусам і аб вакцынацыі.
Паводле інфармацыі ведамства, больш за 461,7 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны. Поўны курс прайшлі ўжо больш за 290 тыс. чалавек, паведамляе REFORM.by.
У краіне за суткі было зарэгістравана 1169 новых выпадкаў COVID-19. Усяго ж колькасць хворых склала 388 987 чалавек з пачатку пандэміі.
Выпісаныя за дзень 1396 пацыентаў. Агульная колькасць ачунялых дасягнула ўжо 379 265.
За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з выяўленай каронавірусной інфекцыяй. Усяго ж афіцыйна пандэмія забрала жыцці 2801 пацыента.
У краіне зрабілі амаль 6,25 млн. тэстаў, у тым ліку за суткі — 19 649.