У Беларусі 26 красавіка пабілі тэмпэратурны рэкорд
Тэмпэратурны рэкорд 1993 году пабілі ў Беларусі сёлета 26
красавіка. Самую высокую тэмпэратуру зафіксавалі ў Берасьці — +27,8ºС,
піша Свабода.

Папярэдні тэмпэратурны рэкорд гэтага дня зафіксавалі ў Горадні ў 1993 годзе – +26ºС.
Тэмпэратурныя рэкорды абнавіліся ў Драгічыне (+26,8ºС), Высокім (+26,7ºС) і Пінску (+26,6ºС). Тэмпэратурны рэкорд Менску 1993 году ўтрымаўся. Тады ў сталіцы зафіксавалі +24,5ºС, сёлета – +23,8ºС.