У Беларусі 379 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 379 выпадках COVID-19 за суткі. Усяго ў краіне з пачатку пандэміі ўжо зарэгістравана 977 813 выпадкаў.
Выпісаныя за дзень 268 пацыентаў. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых складае 969 752, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны, па афіцыйных даных, памерлі 6926 пацыентаў з каронавірусам. За суткі памерлі 4 чалавекі.
У краіне зрабілі 13 103 056 тэстаў, у тым ліку 10 285 за суткі.