У Беларусі — 7283 новыя выпадкі COVID-19
Міністэрства аховы здароўя абвясціла 7283 новыя выпадкі COVID-19, агульная ж колькасць зарэгістраваных хворых на сёння склала 883 217 чалавек.
З учорашняга дня выпісаныя 1980 пацыентаў, а ўсяго афіцыйна ачунялі 869 256, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, памёр 6361 пацыент з каронавірусам, з іх за суткі — 13.
Усяго ў краіне праведзена 12 299 766 тэстаў, з якіх з учорашняга дня выканана 27 203.