Мінздароўя абвясціла за суткі ўсяго 2507 выпадкаў COVID-19
У Беларусі за суткі было выяўлена ўсяго 2507 новых выпадкаў каронавірусу, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 890 089 выпадкаў COVID-19, піша REFORM.by.
Выпісаныя за дзень 514 чалавек. Ачунялымі афіцыйна лічацца 875 660 пацыентаў.
За суткі ў краіне памерлі 17 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя ўжо налічыла 6392 смяротныя выпадкі.
Пры гэтым у краіне за суткі зрабілі 5591 тэст. Гэта значыць, колькасць станоўчых тэстаў — каля 50%.