Мінздароўя выявіла 6230 выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі зарэгістравана 6230 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. Усяго ж у краіне з пачатку пандэміі ўжо пацверджана 896 319 дыягназаў.

Выпісаныя 1809 чалавек. Ачунялымі лічацца 882 376 пацыентаў, піша REFORM.by.
Усяго ў афіцыйнай статыстыцы на 23 лютага налічваецца 6407 смяротных выпадкаў. За суткі памерлі 15 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
У краіне зрабілі 12,34 млн тэстаў, у тым ліку 25 591 за суткі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.