У Беларусі адкрылі першы кукурузны лабірынт (фота, відэа)
Афіцыйнае адкрыццё прызначана на сёння, інфармаваў тэлеканал «Беларусь 1».
![photo2017_08_1814_08_36_0.jpg photo2017_08_1814_08_36_0.jpg](/img/v1/images/photo2017_08_1814_08_36_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Беларусі адкрылі першы кукурузны лабірынт. У Дзяржынскім раёне на плошчы памерам у некалькі футбольных палёў можна пабачыць заблытаныя сцежкі ў форме карты нашай краіны.
Адзначаецца, што для таго, каб кукурузнае поле ператварылася ў лабірынт, спатрэбіліся некалькі месяцаў карпатлівай працы. Узор спачатку намалявалі ў спецыяльнай праграме, а пасля выкошвалі заблытаныя сцежкі, каб дакладна паўтарыць карту Беларусі. Дарэчы, вышыня кукурузы месцамі перавышае 4 метры.