У Беларусі хочуць перапісаць закон, які тычыцца адключэння інтэрнэту па патрабаванні ўлады

Учора на адкрыцці вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў быў прадстаўлены праект паправак у закон «Аб электрасувязі». Калі яго прымуць, то аператары больш не будуць несці адказнасці за адключаны інтэрнэт па патрабаванні ўлады і не абавязаныя кампенсаваць страты карыстальнікам.

ib_eh3efv4ue_a67e5e32.jpg


Гаворыцца, што праўкі ўносяць, каб стварыць «выразныя і эфектыўныя механізмы аператыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы, якія наўпрост закранаюць пытанні нацыянальнай бяспекі, у тым ліку на спыненне супрацьпраўнай дзейнасці ў сетцы Інтэрнэт».
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прапануюць надзяліць правам прымаць рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі, якія ўваходзяць у іх, у пэўных выпадках.
Калі аператары не выканаюць патрабаванні ААЦ, гэта будзе лічыцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні ў галіне сувязі. «Адначасова замацоўваецца, што да аператараў электрасувязі не прымяняюцца меры, прадугледжаныя заканадаўствам аб ліцэнзаванні за невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, калі такія парушэнні паўсталі ў выніку прыняцця названых рашэнняў».
Таксама вызначаецца, што прыпыненне або абмежаванне функцыянавання сетак электрасувязі і сродкаў электрасувязі па рашэнні ААЦ — гэта не падстава для ўзнікнення адказнасці аператара электрасувязі за страты, нанесеныя карыстальнікам паслуг электрасувязі ў выніку такіх дзеянняў.
the-village.me