У Беларусі пачалі красці грошы праз смартфон. Як засцерагчыся?
У Беларусі з'явілася новая разнавіднасць кіберзлачынстваў — крадзеж грошай абанентаў сотавай сувязі праз мабільны банкінг. Грошы крадуць праз смартфон пацярпелага, адзначаюць у МУС. У ведамстве распавялі, як прадухіліць крадзеж грошай з тэлефона.
![fraudmobile.jpg fraudmobile.jpg](/img/v1/images/fraudmobile.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Зламыснікі шукаюць ахвяр у грамадскіх месцах, а часам проста звяртаюцца да сваіх знаёмых, і просяць тэлефон, каб патэлефанаваць, — распавёў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій крымінальнай міліцыі МУС Уладзімір Зайцаў.
Яна дазваляе ажыццявіць аперацыі з асабістага рахунку абанента і атрымаць у аператара сотавай сувязі лімітаваны мікразайм. Сума, якая паступіла гаспадару гаджэта, у некалькі дотыкаў пераводзіцца на расійскія абаненцкія нумары або банкаўскія рахункі. Туды ж могуць сысці і сродкі з балансу мабільнага тэлефона. Усё гэта займае літаральна пару хвілін.
![2f7540e13c9424b6dbc82d5be286557d.png 2f7540e13c9424b6dbc82d5be286557d.png](/img/v1/images/2f7540e13c9424b6dbc82d5be286557d.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спецыяліст дадае, што «ў выніку грамадзяне мала таго, што застаюцца без грошай, так яшчэ вымушаныя пагашаць мікразайм разам з працэнтамі і ўносіць абаненцкую плату за выкарыстанне мабільнага банкінгу».
У МУС адзначаюць, што гэты від крадзяжоў з'явіўся ў канцы мінулага года.
Каб засцерагчы сябе, у МУС раяць не перадаваць тэлефон іншым людзям, нават прыяцелям і ўсталяваць на смартфоне блакаванне (з дапамогай PIN-кода, пароля, графічнага ключа, сканера адбітка пальца, фэйскантролю).
Звычайна згадваюць невялікую - ад 10 да 50 рублёў - суму, якую трэба перавесці на карт-рахунак, электронны кашалёк, баланс мабільнага тэлефона, - кажа Уладзімір Зайцаў.
Спецыяліст распавядае, што ашуканцы спрабуюць даведацца рэквізіты банкаўскай аплатнай карты карыстальніка, з якім вядуць перапіску са узламаных або фэйкавых старонак.
У МУС рэкамендуюць перш чым пераводзіць грошы па просьбе знаёмага, высветліць, ці ён аўтар падазроных паведамленняў. Спецыялісты таксама раяць нікому не паведамляць рэквізіты сваёй банкаўскай аплатнай карты. «Таксама нельга распаўсюджваць у інтэрнэце здымкі яе пярэдняга і адваротнага боку. Староннія не павінны ведаць і звесткі, атрыманыя ў смс-паведамленнях: коды доступу і актывацыі, сеансавым ключы і іншае. Гэта таксама можа прывесці да крадзяжу грошай, завалодання акаўнтамі ў сацыяльных сетках або электроннымі паштовымі скрынямі», - раяць у МУС.
Наша Ніва