У Беларусі — пад 9000 выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 8921 новы выпадак кавіду ў Беларусі за суткі. Гэта новы антырэкорд. Усяго да гэтага часу іх зарэгістравана 831 966.
З учорашняга дня выпісаныя 2043 пацыенты. З пачатку пандэміі афіцыйна ачунялі 817 900 чалавек, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі зафіксавана 6253 смяротныя выпадкі, з якіх за суткі было зарэгістравана 16.
Усяго ў краіне праведзена 12 137 806 тэстаў. З учорашняга дня выканана 29 538 даследаванняў. Такім чынам, ці не кожны трэці зроблены тэст аказаўся станоўчым.