У Беларусі паведамілі ўсяго аб 577 новых выпадках COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвясціла аб 577 новых выпадках COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі быў зарэгістраваны 708 991 выпадак інфікавання.

lab_3498584_1920.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 410 пацыентаў. Усяго ачуняў 701 281 хворы, паведамляе REFORM.by.

Паводле афіцыйных звестак, за ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі памерлі 5712 пацыентаў з каронавірусам, з іх за суткі зафіксавана 13 смяротных зыходаў.

Усяго праведзена 11 193 320 тэстаў. З учорашняга дня выканана 8428 даследаванняў.