У Беларусі правераць падвесныя столі ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах

Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Саўміне прыняла рашэнне аб праверцы падвесных столяў вялікіх плошчаў у гандлёва-забаўляльных цэнтрах па ўсёй краіне.

stol_2.jpeg

У адпаведнасці з рашэннем мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы да 19 лістапада павінны скласці пералік ТРЦ і іншых аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, у якіх змантаваны падвесныя гіпса-кардонныя столі вялікіх плошчаў.
Да 19 снежня будзе праведзены візуальны агляд канструкцый і, пры неабходнасці, дадатковае абследаванне стану падвесных сістэм і столяў на ўказаных аб'ектах.
Вынікі гэтай праверкі будуць абагульнены Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
Рашэнне аб праверцы прынята ў мэтах папярэджання здарэнняў, аналагічных таму, што адбылося 12 лістапада ў сталічным ТРЦ «Арэна-Сіці». Там, нагадаем, адбылося абвальванне падвеснай столі. Пасля ПП праца большай частцы цэнтра прыпыненая, а Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце абвальвання.
Паводле naviny.by