У Беларусі скасавалі абмежаванні на пасылкі з-за мяжы
З 1 ліпеня адмяняецца ліміт у 22 еўра ды 10 кілаграм на пасылкі з замежных інтэрнэт-крам.
Цяпер запоўніць электронную дэкларацыю на пасылку прыйдзецца, толькі калі яе агульны кошт, вага або колькасць тавараў перасягнуць ліміты, якія ўстанавіла Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК), паведамляе Нацыянальны прававы партал.
ЕЭК раней павялічыла для фізічных асоб ліміты цаны замежных пасылак, якія не будуць абкладацца мытнымі пошлінамі.
Цяпер замест 22 еўра — 1000 еўра. Вага бяспошлінных пасылак таксама ўзрасла з 10 да 31 кілаграма.
Паводле Польскага радыё