У Беларусі спыняюць вяшчанне пяць замежных тэлепраграм

З 10 студзеня ў Беларусі не будуць трансляваць шэраг замежных тэлепраграм, паведамляе Міністэрства інфармацыі.

На пяць замежных тэлепраграм у Беларусі паменела

На пяць замежных тэлепраграм у Беларусі паменела


З сённяшняга дня замежныя праграмы «4K ULTRA EXTREME», «Тэлеканал "Дзеда Мароза"», «BRIDGE TV CLASSIC», «BRIDGE TV DANCE» і «ТВОЙ ДОМ — ТВАІМІ РУКАМІ» выключаныя са спісу праграм, дазволеных да распаўсюду на тэрыторыі нашай краіны.
Прычынай спынення трансляцыі стала заканчэнне тэрміну дзеяння выдадзеных раней Міністэрствам інфармацыі дазволаў на вяшчанне. За атрыманнем новых дазволаў, як паведамляе Мінінфарм, упаўнаважаныя асобы тэлепраграм не звярталіся.