У Беларусі стала менш зарэгістраваных алкаголікаў

Пра гэта 5 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў Сяргей Асіпчык, намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя.

alcohol_428392_1280.jpg


Паводле яго, цяпер на ўліку знаходзіцца 163 000 (раней 173-180 тыс) асобаў з сіндромам залежнасці ад алкаголю і 90 000 (раней каля 100 тыс) спажыўцоў алкаголю «з негатыўнымі наступствамі».
«З 2012-2013 гг. бесперапынна зніжаецца колькасць смерцяў і захворванняў, абумоўленых ужываннем алкаголю, прыкладна на 5-7 % у год», – паведаміў Сяргей Асіпчык.
Паводле Сусветнай арганізацыі здароўя, сёлета Беларусь заняла 27 месца ў свеце па колькасці алкаголю спажытага на чалавека. Яшчэ нядаўна беларусы былі на другім месцы ў гэтым рэйтынгу.
belsat.eu