У Беларусі стогадовы рубеж пераадолелі 346 жанчын і 40 мужчын

Сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў лідзіруе Гарадзенская вобласць.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Стогадовы рубеж пераадолелі 386 жыхароў Беларусі, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Як сведчыць статыстыка, колькасць доўгажыхароў у краіне стала змяншацца (на 1 студзеня гэтага года іх было 415).
Са слоў спецыялістаў, традыцыйна сярод айчынных доўгажыхароў жанчын значна больш, чым мужчын — у 9,6 раза: так, сваё 100-годдзе адсвяткавалі 346 жанчын і 40 мужчын.
У міністэрстве праінфармавалі, што на 1 кастрычніка гэтага года чатыры беларусы знаходзіліся ў шаноўнай узроставай катэгорыі 110-114 гадоў.
Гарадзенская вобласць лідзіруе сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў: тут на 1 кастрычніка гэтага года налічвалася 74 чалавекі старэйшыя за 100 гадоў.
На другую пазіцыю геранталагічнага рэйтынгу паднялася Віцебская вобласць (66).
Трэцяе месца — у Гомельскай вобласці (61).
У горадзе Мінску пражываюць 52 чалавекі, якія ўжо адзначылі свой векавы юбілей.
У Магілёўскай вобласці — 46.
У Берасцейскай вобласці — 45.
У Мінскай вобласці налічваецца 42 жыхары ва ўзросце старэй за 100 гадоў.
Паводле «Хартыі'97»