У Беларусі за суткі — 1804 новыя выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1804 пацыенты з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі выяўлена 640 206 выпадкаў каронавіруса.

З учорашняга дня выпісаныя 2803 чалавекі. Усяго ачунялі 624 878 пацыентаў з дыягнаставанай раней інфекцыяй, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне, па афіцыйных даных, памерлі 4948 пацыентаў з выяўленым каронавірусам. За суткі памерлі 16 чалавек.
Усяго праведзена 10 209 023 тэстаў. З учорашняга дня выканана 24 942 даследаванні.