У Беларусі за суткі выявілі 1254 новыя выпадкі каронавіруса
У Беларусі за суткі выяўленыя 1254 новыя выпадкі COVID-19. У цэлым з пачатку пандэміі дыягназ быў пацверджаны ў 306 524 чалавек.
![13_05_2020_face_masks.png 13_05_2020_face_masks.png](/img/v1/images/13_05_2020_face_masks.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за дзень выпісалі 1319 пацыентаў. Агулам ужо ачунялі 297 502 чалавекі, перадае REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ дзевяць чалавек. Усяго ж ахвяр пандэміі, паводле афіцыйнай статыстыкі, ужо 2130.
У краіне выканана амаль 5,16 млн. тэстаў, з іх 20 653 — за суткі.