У Беларусі знятая забарона на наведванне лясоў

На ўсёй тэрыторыі Беларусі знята забарона на наведванне лясоў. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

les5.jpg


Апошнім часам спякота ў Беларусі паменшылася, праходзяць дажджы, у сувязі з чым пажарная небяспека знізілася. Так, на панядзелак абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за навальніц, піша REFORM.by.

Між тым, паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, 8 і 9 ліпеня паветра ў Мінску прагрэецца да 29-30 градусаў цяпла. У паўднёвых рэгіёнах слупок тэрмометра паднімецца яшчэ вышэй.