У беларускіх школах звіняць апошнія званкі
29 і 30 траўня ў беларускіх школах празвіняць апошнія званкі, піша Еўрарадыё.

Фота: БелТА
Кіраўніцтва кожнай школы самастойна вызначае дату апошняга званка — сёння ці заўтра. Выключэннем стаў толькі Мінск. На 30 траўня прыпадае 20-годдзе трагедыі на Нямізе, таму ўсе лінейкі ў сталіцы пройдуць сёння.
29 траўня і 8 чэрвеня ў мінскіх крамах будзе абмежаваны продаж алкаголю. Абмежаванне дзейнічае суткі — з 8:00 29 траўня да 8:00 30 траўня, а таксама з 8:00 8 чэрвеня да 8:00 9 чэрвеня.
Ужо 11 чэрвеня выпукнікоў чакае першае цэнтралізаванае тэставанне — па беларускай мове.
euroradio.fm