У Брэсце пачаўся суд над Палінай Шарэнда-Панасюк

У Брэсце ў судзе Маскоўскага раёна пачалі судзіць Паліну Шарэнда-Панасюк, якая ўжо больш за паўгода перабыве ў СІЗА №7. Працэс вядзе Яўген Брэган, паведамляе «Белсат».

photo5904353935257351547.jpg

Жанчыну вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 368 («Абраза прэзідэнта»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
На судзе прысутнічае муж Паліны Андрэй Шарэнда. Ён таксама затрыманы ў межах крымінальнай справы і знаходзіцца пад хатнім арыштам. Днямі праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Прадстаўнікі канала «Беларусь – 4» настойліва спрабавалі ўзяць у яго інтэрв’ю, але ён адмовіўся