Пракурор запрасіў для Паліны Шарэнда-Панасюк два гады калоніі. Прысуд агучаць заўтра
7 чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі «Еўрапейскай Беларусі». На маці двух дзяцей завялі аж тры крымінальныя справы: паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў»), арт. 368 («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). Максімальнае пакаранне — да 6 гадоў пазбаўлення волі.
![200279700624_213672.jpg 200279700624_213672.jpg](/img/v1/images/200279700624_213672.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Вясна» паведамляе, што пракурор запрасіў для абвінавачанай два гады калоніі. Прысуд будзе вынесены заўтра.
Як праходзіць суд, можна пачытаць тут.