У Брэсце ўшанавалі вянкамі месца, дзе знайшлі парэшткі ахвяраў нацызму

Мясцовы жыхар Віталь Казак такім чынам выказвае думку, што нельга весці «будоўлю на костках», паведамляе Радыё Свабода.

c18e48b6_0c90_4136_afaa_5fe2005e6852_w1023_r1_s.jpg

Ён прынёс да агароджы будоўлі элітнага жыллёвага комплексу «Прыбускі квартал» 11 вянкоў ад розных мікрараёнаў Брэста.
Віталь Казак распавёў, што будзе дабівацца спынення будоўлі, дзе ўжо адкапаныя парэшткі некалькіх соцень чалавек.
«Мы будзем звяртацца да мясцовых уладаў, каб тут зрабілі мэмарыяльны комплекс, а не будавалі элітны дом. Будзем збіраць подпісы, рыхтуецца зварот да прэзідэнта, бо ўжо знайшлі парэшткі каля 700 чалавек, і яшчэ знойдуць. Усе шакаваныя такой будоўляй на костках. Яе трэба спыніць», — кажа Віталь Казак.