У Чырвоным касцёле ў Мінску маліліся за Украіну
Разам з беларусамі маліўся і пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Фота Паўла Хадзінскага
У Чырвоным касцёле сёння маліліся за Украіну.
Сёння ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі цэлебраваў імшу за мір ва Украіне. На ёй прысутнічалі таксама ксёндз-пробашч касцёла Уладзіслаў Завальнюк і кіраўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай царквы архімандрыт Сяргей Гаек.
Разам з беларусамі маліўся і пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.