У дзень вызвалення Мінска — на дачу да франтавіка!

3 ліпеня ўсіх аматараў ровараў запрашаюць на велаэкскурсію: пракаціцца ў музей-дачу Васіля Быкава, падыхаць брызам Мінскага мора і паблукаць па абшарах старажытнага Заслаўя!

zaslauje030720afisha2.jpg


Для першай пост-апакаліптычнай пакатушкі арганізатары выбралі гэты загарадны маршрут, бо ён дазваляе пазбегнуць карыстання грамадскім транспартам, пралягае, збольшага, па малалюдных дарогах і зялёных зонах, і амаль не прадугледжвае ўваходу ў якія-кольвек памяшканні.
Адно выключэнне — вельмі цікавы і атмасферны музей-дача Быкава, дзе экскурсавод і ўдзельнікі экскурсіі ненадоўга надзенуць  маскі для агляду дачнага дома легендарнага пісьменніка.
У мэтах бяспекі колькасць чалавек у групе строга абмежавана: 6 + гід. Так не будзе цесна, і будзе магчыма трымаць неабходную дыстанцыю ў розных сітуацыях.
У кошт вандроўкі ўваходзяць:- экскурсійнае суправаджэнне прафесійнага велагіда на ўсім маршруце
- уваходны квіток і экскурсія па музеі-дачы Быкава- 1 аднаразовая маска для ўваходу ў музей (надзець маску трэба будзе абавязкова)
Магчымы пракат ровара за дадатковую плату.
Усе ўдзельнікі перад пачаткам вандроўкі не павінны мець аніякіх сімптомаў прастудных захворванняў (у выпадку наяўнасці сімптомаў экскурсавод захоўвае права адмовіць экскурсанту ва ўдзеле ў экскурсіі), а таксама усе ўдзельнікі абавязуюцца прытрымлівацца правіла 3-х метраў сацыяльнай дыстанцыі адзін з адным.
Працягласць экскурсіі — 10 гадзін.Для ўдзелу  дастаткова ўмення ўпэўнена катацца на ровары, асаблівай фізічнай падрыхтоўкі не патрабуецца. У маршруце прадугледжаны шматлікія прыпынкі і адпачынак у маляўнічых мясцінах.
Кантакты для запісу ў групу і дадатковая інфармацыя:https://vk.com/mienski.vielaspacyrhttps://www.facebook.com/mienski.vielaspacyr/www.mienskbiketour.by+375297040018 (з 9 да 18, вайбер, ватсап, тэлеграм)info@mienskbiketour.by