У Ганцавічах затрымалі журналістаў «Белсату»

У Ганцавічах 9 ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў «Белсату»


Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.
«Папрасілі прайсці ў пастарунак, бо мы, высвятляецца, не можам проста так здымаць. Нас мусяць апытаць, каб даведацца, што адбываецца», — адзначыў Ігар Кулей.
Журналістаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну, дзе прымусілі выключыць камеры.


Кіраваў затрыманнем старшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.