У Гродзенскай вобласці ўвялі абмежаванні на наведванне лясоў

Па стане на 19 чэрвеня забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 25 раёнах Беларусі. Адпаведная інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце на сайце міністэрства лясной гаспадаркі.

19117.jpg

У тым ліку абмежавана наведванне лясоў ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці за выключэннем Ашмянскага раёна. Таксама абмежаванні ўведзены ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, Кастрычніцкім, Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці.
Забаронена наведванне лясоў у Клічаўскім, Кіраўскім, Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах Магілёўскай вобласці.
Раней у Мінлясгасе паведамілі, што пажаранебяспечная абстаноўка ў рэгіёнах ўскладняецца з-за спёкі.Раней кансультант упраўлення лясной гаспадаркі міністэрства лясной гаспадаркі Аляксей Бойка паведаміў, што з пачатку года адбылося 132 лясныя пажары агульнай плошчай 212,6 га. За аналагічны перыяд мінулага года было зафіксавана 784 выпадкі плошчай 6 424,3 га. Прыкметнае зніжэнне колькасці выпадкаў і плошчы узгаранняў адбылося на фоне спрыяльных умоў надвор'я, а таксама праводзяцца папераджальных мерапрыемстваў, падкрэсліў спецыяліст.
У бягучым годзе за невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах (ст.16.21 КаАП) да адказнасці было прыцягнута 60 чалавек. За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях (ст.16.40 КаАП) прыцягнута 3 грамадзян, а за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах (ст.16.41 КаАП) - 15.
interfax.by