У кнігарні «Логвінаў» цяпер можна пакінуць ліст палітзняволеным
У вядомай сталічнай кнігарні з’явілася скрыня, у якой можна пакінуць паштоўку або нават ліст для палітзняволеных.

Пра гэтую ініцыятыву распавёў у фэйсбуку актывіст Вячка Касінер. Паведамляецца, што адрасы палітзняволеных можна знайсці на месцы. Усе лісты абяцаюць перадаць адрасатам.
«Не заставайцеся абыякавымі — свабода меркаванняў і ідэй датычыцца ўсіх нас, — заклікае Вячка Касінер у сваім допісе. — Падтрымліваючы практыку салідарнасці з ідэалістамі ў зняволенні, мы распаўсюджваем ўдзел грамадства ў барацьбе з несправядлівасцю, а таксама ствараем новыя фарматы ўзаемадзеяння індывідаў, што не дасць у магчымым будучыні апынуцца нам самім адрэзанымі ад свету».