У Курапатах нявечаць дрэвы — высякаюць намаляваныя на іх сцягі
У Курапатах раніцай 18 верасня вандалы па-варварску высякаюць намаляваныя на дрэвах сцягі.
![Фота з тэлеграм-каналаў Фота з тэлеграм-каналаў](/img/v1/images/119857851_325356318525338_7733877584658274994_n__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з тэлеграм-каналаў
Раніцай 18 верасня невядомыя сякерамі здзіраюць кару з жывых дрэваў — такім чынам знішчаюць намаляваныя на дрэвах бел-чырвона-белыя сцягі. Пра гэта паведамляюць жыхары ў мясцовых тэлеграм-чатах.