У Магілёве, Шклове і Оршы адбылося маштабнае адключэнне электрычнасці і вады

Магчыма, справа ў выбуху.

download__2__20.jpg

Увечары 23 чэрвеня тэлеграм-каналы паведамілі пра маштабнае адключэнне вады і электрычнасці ў Магілёве, Шклове і Оршы. Як піша канал Антона Матолькі, прычынай можа быць выбух альбо пажар трансфарматара на Лукомльскай ГРЭС.
Паводле інфармацыі МНС, адбылося ўзгаранне адной з секцый трансфарматарнай падстанцыі. Пасля атрымання допуску ад энергетыкаў падраздзяленні МНС прыступаюць да тушэння.