У Мінску затрымалі анархіста за графіці

Міліцыянты ў Мінску затрымалі актывіста анархісцкага руху, якога раней абвінавачвалі ў адміністрацыйным правапарушэнні. Гэтым разам супраць юнака завялі крымінальную справу, піша Белсат.

anarx1.png

Яшчэ ў чэрвені супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў анархісцкага руху. Адзін з іх Андрэй Чэпік. Абодвух хлопцаў затрымалі і да суда некалькі дзён утрымлівалі ў ЦІП. Тады актывістаў абвінавацілі паводле арт. 17.11 КаАП – «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую ​​дзейнасць».
Аднак пасля разгляду матэрыялаў справы суд палічыў, што віна хлопцаў не даказаная, і накіраваў пратаколы на дапрацоўку. Пазней справа была спыненая. Але 29 верасня аднаго з актывістаў затрымалі каля яго дома і адвезлі ў РУУС. Міліцыянты завялі на юнака крымінальную справу паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Яму інкрымінуюць нанясенне графіці.
Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае грамадскія працы, штраф, або арышт на тэрмін да трох месяцаў.