У Міністэрстве аховы здароўя распавялі аб магчымых прычынах смерці студэнта 3-га курса Акадэміі музыкі
Пры COVID-19 магчыма цяжкае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы.
Такое бывае пераважна ў маладых людзей. Пра гэта гаворыцца ў каментары
Міністэрства аховы здароўя TUT.BY з нагоды смерці студэнта 3-га курса
Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У інтэрнаце БНТУ 25 лістапада памёр студэнт 3-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Арцём К. хлопец з 18 лістапада быў на ізаляцыі ў інтэрнаце праз COVID-19.
— Каля 4 раніцы яму стала дрэнна, была выкліканая хуткая медыцынская дапамога. Рэанімацыйная брыгада хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якая прыбыла на месца выкліку, адразу прыступіла да рэанімацыі. На жаль, нягледзячы на працяглыя рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць студэнта не ўдалося. Па словах відавочцаў, у студэнта развіўся прыступ эпілепсіі.
Як адзначае загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, пры COVID-19 магчыма паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы: пачынаючы ад мінімальных праяў па тыпу дэпрэсіі, магчымай энцэфалапатыі аж да развіцця цяжкіх паражэнняў цэнтральных аддзелаў нервовай сістэмы — энцэфалітаў і менінгаэнцэфалітаў.
Па яго словах, дадзенае паражэнне пры COVID-19 адносіцца да катэгорыі рэдкіх і цяжка прагназуемых, аднак, на жаль, бывае пераважна ў маладых людзей.
Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што дакладныя прычыны смерці цяпер высвятляюцца. Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці студэнта.