У мінскіх школах з'явяцца ахоўнікі

Пра гэта піша «Еўрарадыё».

bilim.akipress.org

bilim.akipress.org

У мінскіх школах з'явяцца «дзяжурныя адміністратары» — то-бок, ахоўнікі. Як сказаў «Мінск-Навінам» першы намеснік начальніка Мінскага ўпраўлення Дэпартаменту аховы МУС Іван Трусевіч, яны мусяць зʼяўляцца супрацоўнікамі яго дэпартаменту. Прыняць на працу туды могуць і вахцёраў.
У ахоўнікаў будзе «трывожная кнопка». Націскаць яе будуць і ў выпадку боек паміж дзецьмі ў калідорах. «І ахоўнік прыйдзе, і група затрымання прыедзе», — адзначыў Трусевіч.
Раней стала вядома, што з 1 верасня ўсе школы Мінска пяройдуць пад кантроль Дэпартамента аховы МУС. Заступаць на пасаду супрацоўнікі дэпартамента будуць за гадзіну да пачатку заняткаў, а здымацца — праз 60 хвілін пасля заканчэння ўрокаў. У астатні час аховай зоймуцца вартаўнікі.
Акрамя таго, паведамлялася, што ў школах, дзе за бяспекай сочаць з дапамогай сістэм відэаназірання, з'явіцца па дзве дадатковыя відэакамеры, інфармацыя з якіх будзе трапляць у рэспубліканскую базу даных МУС.