У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўніны
Тэмпературны рэкорд 102-гадовай даўніны пабіты ў Мінску 25 чэрвеня.
Максімальная тэмпература паветра днём склала 31,5 градусы цяпла.
Ранейшы рэкордны паказчык быў роўны 30,6 градусы і быў зафіксаваны 25 чэрвеня 1914 года. Упалі рэкорды дня ў Гародні — 33 градусы (было 30,6 у 1979 годзе) і Брэсце — 31,5 (30,2 у 1951 годзе). Паўтораны рэкорд у Віцебску (31,3 у 1940 годзе).
Аднак абсалютны максімум дня для ўсёй краіны ўстаяў (33,3 градуса ў 1957 годзе ў Брагіне). 26 чэрвеня ў Мінску чакаецца 30—32 градусы. Рэкорд дня — плюс 30,7 (зарэгістраваны ў 1979 годзе).
Паводле «Радыё Рацыя»