У Мінску падпалілі базу АМАП: такое паведамленне з'явілася ў тэлеграм-каналах
Інфармацыю пакуль не пацвярджаюць афіцыйныя крыніцы.
Падпольная група «Чорны бусел» заявіла, што скінула з дрона ёмістасці з запальнай сумессю на базу АМАПа ў мінскім Уруччы.
Паведамленне пра гэта з маларазборлівым кароткім відэа з‘явілася ў тэлеграм-каналах. Відэа фіксуе, як нешта падпаленае пікіруе на паркоўку сярод будынкаў, пры дасягненні зямлі адбываецца ўспышка.
Ніякія іншыя афіцыйныя ці неафіцыйныя структуры пра інцыдэнт пакуль не паведамлялі.