У Мінску пройдуць оўпэн-класы для актыўных сем'яў «ПапаPro»

У суботу адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Мінска ператворыцца ў дом з тыповымі кватэрнымі пакоямі — спальняй, кухняй і дзіцячым пакоем, дзе пройдуць майстар-класы і crash-тэсты, а беларускія мамы і таты змогуць даведацца усё ад першага прыкорму да пытанняў сэксалогіі.

afisza_papa_pro.jpg

Свае дзверы ўтульны дом у ГЦ «Galleria Minsk» адчыніць 15 верасня ў 12 гадзін і сустрэне гасцей оўпэн-класаў у гаражы — яго арганізатары прыдумалі спецыяльна для татаў. Тут разам са спецыялістамі і лекарамі вядучы Павел Сыраежкін і бацькі змогуць даведацца пра бяспеку дзіцяці ў аўтамабілі і навучацца правільна ўсталёўваць аўтамабільнае крэсла. Будучым маці раскажуць, ці можна цяжарнай аўталэдзі садзіцца за руль і якія рамяні бяспекі ёй патрэбныя. Для тых, хто ўжо стаў бацькам, але пакуль баіцца адправіцца ў доўгае вандраванне з дзіцем на руках, — трохі асабістагадосведу ад аўтажурналіста і заўзятага вандроўніка Дзмітрыя Навіцкага.
Месцам сустрэчы вядомых бацькоў стануць оўпэн-класы на першым паверсе. Вядучы Аляксандр Найдзёнаў пасадзіць беларускіх татаў за школьныя парты прама пасярод гандлёвага цэнтра, каб разам вучыцца ўсвядомленаму бацькоўству. Незвычайнымі «настаўнікамі» стануць вядомыя спевакі і таты Аляксандр Саладуха, Аляксандр Патліс, Саша Нэма, а да іх далучацца спартсмены, блогеры і вядучыя. Папулярныя людзі дома — таксама проста таты, часам разгубленыя, часам шчаслівыя ад уласных «лайфхакаў». Таму ніякага ментарскага тону, толькі прыязная размова татаў з татамі. Дарэчы, многія са спікераў ужо зрабілі незвычайны «анонс» сваіх лекцый і запусцілі ў сацыяльных сетках флэшмоб пад адзіным хэштэгам #папаproстрах, дзе адкрыта падзяліліся са сваімі падпісантамі страхамі, якія былі ў перыяд чакання маляняці, і як яны з імі спраўляліся.
Як запланаваць цяжарнасць і вырашыцца на партнёрскія роды — раскажуць у спальні з дапамогай парадаў псіхолага і нават сэксолага, якіх скурпулёзна распытае тэлевядучы Юрый Ярошык. Для бацькоў у дзіцячым пакоі вядомы педыятр і тэлевядучы Дзмітрый Часноў пакажа, як падзяляць прастору, каб дзіця засталося ў бяспецы. А яшчэ ў дзіцячым усе таты змогуць прайсці «курс маладога бацькі» разам з брэндам Bella Baby Happy: эксперты брэнда падрыхтавалі crash-тэсты падгузнікаў і абяцаюць распавесці ўсім татам сакрэты правільнай гігіены і догляду за малым. Кулінарныя вынаходствы ад вядомых татаў можна будзе паспрабаваць у зоне кухні. Разам з вядучым Антонам Мартыненкам навучымся гатаваць па-сапраўднаму «мужчынскія», але карысныя сняданкі ўсёй сям'ёй і пагаворым з экспертамі пра першы прыкорм дзіцяці і як у гэтым можа паўдзельнічаць тата.
— Мы пабудавалі праграму так, каб адначасова ў розных зонах не праходзілі майстар-класы адной тэматыкі, — адзначае Дыяна Мардас, кіраўнік праекта Pro, урач акушэр-гінеколаг. — Для нас важна, каб мамы і таты знайшлі адказы на пытанні, якія іх цікавяць, не прапусціўшы важных момантаў, каб ім было камфортна і ўтульна ў кожным з пакояў. На кожным майстар-класе будзе магчымасць прысесці, адпачыць, папіць вады. Эксперты настолькі розныя і па-свойму цікавыя, што знойдуць «сваё» як і для бацькоў, якія ўжо адбыліся, так і пар у чаканні і нават тых, хто толькі плануе цяжарнасць. Гэта выдатная магчымасць правесці сямейны выхадны: не толькі навучыцца, але пагуляць з дзіцем у дзіцячай зоне, атрымаць падарункі, а яшчэ зрабіць новыя сямейныя здымкі на класных фотозонах.
Прыйсці на мерапрыемства можна і трэба не толькі разам з мамамі, але і з дзецьмі: на оўпэн-класах адкрыецца дзіцячая забаўляльная зона з гульнямі і мультфільмамі, а на паверхах размесцяць пеленальныя столікі. З'явіцца таксама «Тата маркет», дзе можна будзе адразу паглядзець, паспрабаваць і купіць усё самае патрэбнае і карыснае для маладой сям'і.

ДАВЕДКА

«ПапаPro» — сямейнае мерапрыемства ў новым для Беларусі фармаце оўпэн-класаў, якія прадугледжваюць адкрытыя зносіны ў фармаце выступаў і майстар-класаў ад экспертаў — вядучых лекараў, блогераў і вядомых бацькоў. У сталіцы праводзіцца ўпершыню камандай праекта Pro пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя РБ і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ.
Паводле прэс-рэлізу