У Мінску спыняюць прыём вучняў у ліцэй №2

Дакумент, у якім гаворыцца пра спыненне прыёма навучэнцаў у ліцэй, апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэпетытар Яўген Лівянт.

Ліцэй №2

Ліцэй №2

У адказе Упраўлення адукацыі Ленінскага раёна Мінска сказана, што ўсе вучні, якія паступілі ў ліцэй, змогуць завяршыць навучанне і атрымаць дакумент устаноўленага ўзору, а вось прыём у 2022 годзе для навучання ў ліцэі праводзіцца не будзе.

269888414_4908030602550930_530951541768757183_n.jpg

Фота са старонкі Яўгена Лівянта ў Фэйсбуку
Пра магчымае закрыццё ліцэяў №1 і №2 у Мінску раней неафіцыйна паведамілі бацькам вучняў. Але Міністэрства адукацыі адмаўляла гэтыя чуткі.