У Баранавічах памерла 16-гадовая школьніца. Ёй стала кепска проста на ўроку
У Баранавічах вучаніца 11 класа страціла прытомнасць на ўроку і памерла, піша intex-press.by. Трагедыя адбылася 23 снежня ў першай палове дня ў адной са школ Паўночнага мікрараёна.
![ssh_19_foto_aleksandr_korob_1200x560.jpg ssh_19_foto_aleksandr_korob_1200x560.jpg](/img/v1/images/ssh_19_foto_aleksandr_korob_1200x560.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзяўчынцы выклікалі «хуткую», але выратаваць яе
медыкам не ўдалося.
Следчыя высвятляюць абставіны смерці 16-гадовай школьніцы. Яны апытваюць настаўнікаў і сваякоў дзяўчынкі.