У Мінску стартаваў карпаратыўны турнір па міні-футболе «Кубак бізнесу па футболе»

Карпаратыўны турнір па міні-футболе «Кубак бізнесу па футболе» 9 чэрвеня стартаваў у Мінску. Спаборніцтва сярод аматарскіх каманд беларускіх кампаній праходзяць на палях Беларускай федэрацыі футбола.

kbf_1__2_.jpg


«Кубак бізнесу» сабраў 28 карпаратыўных каманд з усёй краіны. Арганізатары турніру — камунікацыйная кампанія GBS пры падтрымцы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

kbf_1__7_.jpg


На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця «Кубка бізнэсу па футболе» выступіў аркестр акадэмічнага ансамбля песні і танца ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама каманда-школа чэрлідынгу «Эпіцэнтр». Першы ўдар па мячы здзейсніў кіраўнік камунікацыйнай кампаніі GBS, арганізатар турніру, Дзмітрый Касцюкевіч. Прывітаў усіх гульцоў і заўзятараў на адкрыцці і галоўны суддзя «Кубка бізнэсу» Андрэй Іванавіч Чэпа. Ён падкрэсліў: «Мяне як галоўнага суддзю «Кубка бізнэсу» радуе арганізацыя турніру. Я адчуваю сапраўды святочную атмасферу гэтай спартыўнай падзеі, як у пачатку турніру, так і на працягу гульнявых дзён — усё ў лепшых традыцыях аматарскіх спаборніцтваў. Да таго ж праграма для заўзятараў стала насычаней, а глядацкая падтрымка шматлікіх каманд — больш магутнай. У гэтым годзе колькасць кампаній-удзельніц павялічылася. А значыць, мы зможам убачыць яшчэ больш майстэрства і самааддачы гульцоў карпаратыўных каманд. А галоўнае — станем сведкамі бескампраміснай барацьбы за галоўны трафей турніру».

kbf_1__8_.jpg


Пасля цырымоніі адкрыцця турніру адбыліся першыя матчы «Кубка бізнэсу па футболе». Адкрылі турнір каманды: «Изовак», «Слонімскі мясакамбінат», «Хендэ Аўтагорад», «РЕСО-БелЛизинг», «Белтэлерадыёкампанія», Favorit Catering, «Д-транс», «Белвнешреклама», «ЛВО» «Легпрамразвіццё», «Джон Доры»,«IBA IT Парк»,«Экспонент»,«Полімайстар», «Мінгаз».

kbf_1__6_.jpg


«Спорт — захапленне, безумоўна, карыснае і цікавае. І ў нашай кампаніі ёсць хлопцы, якія гатовыя паказаць, на што яны здольныя, якія ўмеюць гуляць у футбол. Таму мы і вырашылі паспрабаваць пазмагацца з супернікамі з бізнес-сферы ў гэтым відзе спорту за званне лепшай футбольнай карпаратыўнай каманды года. Тым больш турнір «Кубак бізнесу па футболе» спрыяе ўзмацненню каманднага духу. Кампанію TELS прыйшлі падтрымаць нашы сем'і, калегі, сябры. Сярод іх і мая сям'я: жонка і маленькі сыночак. Удзельнічаючы ў «Кубку бізнэсу», я асабістым прыкладам магу паказаць сыну: захапленню ўсялякімі гаджэтамі ёсць выдатная альтэрнатыва. Калі тата займаецца спортам, удзельнічае ў такіх спаборніцтвах, думаю, што і ў сына з'явіцца нашмат больш жадання весці актыўны лад жыцця», — падзяліўся ўражаннямі Максім Зызюк, намеснік кіраўніка дэпартамента аўтамабільных перавозак і капітан карпаратыўнай каманды кампаніі TELS, якая сыграла свае першыя матчы 10 чэрвеня.


Па выніках першага і другога гульнявых дзён каманды паказалі наступныя вынікі.У групе А каманда кампаніі «Изовак» перамагла каманду «Д-Транс» з лікам 5: 3. Каманда «Хендэ Аўтагорад» перамагла пачаткоўца турніру «Джон Доры» з лікам 11: 0. Карпаратыўная каманда «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт» саступіла «Белвнешреклама» з лікам 1: 2, але ў другой гульні футбалісты каманды «Газпронефть-Белнафтапрадукт» былі мацней «Джон Доры» з лікам 11: 3.
У групе Б каманда «РЕСО-БелЛизинг» перамагла каманды «Белтэлерадыёкампаніі» і Favorit Catering з лікам 3: 2 і 4: 3 адпаведна.
У групе В была згуляная адзіная гульня, дзе карпаратыўная зборная «Мінгазу» атрымала ўпэўненую перамогу над «Полімайстра» з лікам 6: 0.У групе Г матч «ФанДАК» - «Гармонія выгоды» завяршыўся з лікам 8: 0 на карысць бабруйчан. Гульцы каманды «Шате-М Плюс» абыгралі карпаратыўную зборную «Рэгул» з лікам 4: 1, а каманда «TELS» саступіла Бабруйскай камандзе «ФанДАК» з лікам 1: 6. «Рэгул» перамагла «АлюмінТэхна» з лікам 2: 3.
Не ўсе каманды ўступілі ў гульню, таму вынікі на дадзены момант папярэднія. Усе вынікі гульняў і поўны расклад турніру можна даведацца на афіцыйным сайце «Кубка бізнэсу па футболе» kbf.by. Усяго ў турніры, які будзе доўжыцца да 1 ліпеня, згуляюць 28 каманд у 100 гульнях. Наступныя гульні пройдуць 14, 15 і 16 чэрвеня ў 19:00.
Паводле пост-рэлізу