У музейнай прасторы Вязынка пілуюць старыя дрэвы
Вядомы мінскі фатограф Валерый Вядрэнка, многія работы якога прысвечаныя Вязынцы, дзе знаходзіцца музей-сядзіба Янкі Купалы, паведаміў, што ў музейнай прасторы пілуюць жывапісныя старыя дрэвы ля сажалкі.
«Гэтая абрэзка цудоўная, звілістыя галіны мемарыяльнага музея ў Вязынцы, зрабілі нашы простыя камунальныя службы.
Дрэвы, магчыма, былі крыніцай натхнення Янкі Купалы і сапраўды — Валерыя Вядрэнкі фатографа, які увекавечыў іх тысячамі мастацкіх фатаграфій у розныя часы года. Пад якімі ставілі лайкі мастакі і фатографы з усяго свету. І на розных мовах захапляліся унікальнай прыгажосцю гэтых месцаў.
Краіна, звар'яцелая на абразанне «усяго лішняга», на зачыстку, на разгоны, на сціранне графіці, ажно да збіцьця графіцістаў. Краіна фарысэйскай любові да такой вось «чысціні». Можа і ад нас, людзей, ты зачысцішся калі-небудзь?», — эмацыйна адрэагавала на навіну мінчанка Вольга Краўчук, прыхільніца творчасці фатографа.
Здымкі да і пасля «зачысткі»:
Паводле belaruspartisan.org