У Пінску 1-га верасня абвешчаны Днём цвярозасці
Гандаль алкагольнымі напоямі вырашана абмежаваць у сувязі з Днём ведаў.

Яшчэ ў 2015 годзе мясцовыя ўлады прынялі нарматыўна-прававы акт па прафілактыцы алкагалізму сярод гараджан.
У адпаведнасці з ім уводзяцца і абмежаванні на рэалізацыю алкаголю, тлумачыць супрацорўніца Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і здароўя Таццяна Кім:
— Зацверджаны план мерапрыемстваў, якія накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця і прафілактыку п’янства і алкагалізму. Адным з пунктаў рашэння з’яўляецца абмежаванне рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ніжэй за адну базавую велічыню.
Акрамя 1-га верасня, у Пінску Днём цвярозасці штогод аб’яўляецца: 7 красавіка, 15 і 30 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя