У Пінску пачала працу «Школа адмовы ад тытуню»
У Пінску стварылі «Школу адмовы ад тытуню», якая дзейнічае на базе паліклінікі, з яе наведвальнікамі займаюцца кваліфікаваныя медыкі.
Галоўнае – дапамагчы грамадзянам пераадолець цяжкасці, якія паўстаюць пасля адмовы ад палення.
Былы лекар пінскай паліклінікі Святлана Коваль кажа, што з тытунем звязана шмат легенд, але ёсць дакладныя хваробы, якія наўпрос звязаныя з курэннем: – Курэнне спрыяе развіццю атэрасклерозу – адназначна. Гэта даказана. Не кажучы ўжо, што ў тытунёвым дыме вялікая колькасць, больш 400 складнікаў, якія адмоўна ўплываюць на здароўе. Тое, што курэнне спрыяе развіццю атэрасклерозу – гэта неаспрэчна. То бок – пашкоджанне сасудаў сэрца, галаўнога мозгу і ніжніх канечнасцяў.
У “Школу адмовы ад тытуню” прымаюць усіх жыхароў Пінска, якія вырашылі пакінуць кепскую звычку. Для гэтага неабходна звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі і запісацца на прыём.
Паводле racyja.com