У сеціве з’явіўся сайт пра палітзняволеных беларусак
Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак.

Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах — беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын.
На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны.
«Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем'і, расказвайце іх гісторыі. Гэта нашы героі і гераіні! Салідарнасць, любоў, вытрымка і чалавечнасць — наша зброя і ўратаванне», — адзначыла Яўгенія Доўгая.
Раней Яўгенія Доўгая і Ганна Татур распачалі свой праект у Instagram. Аўтаркі намагаліся прыцягнуць увагу да беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі, зрабіць так, каб пра палітвязенак не забыліся ў час вайны.

На сёння Instagram «Палітвязенкі» мае больш за тысячу падпісчыкаў.
Падтрымаць праект можна праз Патрэон і Пэйпал.