«Адпусціце сітуацыю, не нагнятайце». Палітзняволены журналіст Павел Мажэйка даслаў на волю першы ліст
Фота ліста з допісам «Словы, што дадаюць сіл» апублікавала ў фэйсбуку жонка палітвязня Ірына Чарняўская.

«Дарагія мае! Просьба да ўсіх дарослых: адпусціце гэтую сітуацыю, не
нагнятайце, не думайце пра яе шмат, іначай яна з'есць вас знутры. Жыццё
ідзе далей, працягвайце яго так, каб было што мне расказаць, калі мы
сустрэнемся», — напісаў Павел і паставіў напрыканцы смайлік.

Паўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня, калі ён прыехаў у Гродна з Польшчы. У кватэры журналіста, а таксама па месцы жыхарства яго бацькоў былі праведзеныя ператрусы.
Павел Мажэйка быў дырэктарам ліквідаванага ўладамі «Цэнтра гарадскога жыцця».
