Любоў Лунёва: Смярдзючая камера чакае на Бацькаўшчыне кожнага, хто спадзяецца павідацца са свакамі і вярнуцца

Вядомая журналістка і праваабаронца распавяла падрабязнасці арышту Паўла Мажэйкі ў Гродне.

Павел Мажэйка ў Цэнтры гарадскога жыцця

Пра гэта Любоў Лунёва напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Ніякіх гарантый сёння няма і ніякіх ілюзій не павінна быць!

Так, можна ездзіць у Беларусь і ў Польшчу, але... гэта можа раптоўна скончыцца і, калі гэта здарыцца, у які канкрэтна момант — ніхто не ведае.

Затрымалі Паўла Мажэйку, калі той чарговы раз паехаў праведаць бацькоў у Гродна. А хто мог ведаць, што там зачыстка цяпер тычыцца не толькі яго паплечнікаў, але і сваякоў, і яго самога?

Абвінаваціць могуць у чым заўгодна. Ніхто нават не запытвае: за што. Цікавіць нумар артыкула Крымінальнага кодэкса, каб толькі ведаць колькі «свеціць» чалавеку правесці за кратамі...

Нельга! Ну, нельга цяпер туды ездзіць, калі вы вядомая асоба, асабліва, калі журналіст ці грамадскі актывіст. Смярдзючая камера чакае на Бацькаўшчыне кожнага, хто спадзяецца: можа абміне гэтая навала, маўляў, павідаюся са сваімі і вярнуся. Не вернешся...».


Нагадаем, учора, 31 жніўня, стала вядома, што ў Гродна затрымалі грамадскага актывіста і журналіста Паўла Мажэйку, былога дырэктара ліквідаванага па рашэнні суда «Цэнтра гарадскога жыцця». Прычыны затрымання Мажэйкі пакуль не вядомыя. Аднак у сакавіку 2021 года пракуратура Гродна распачала крымінальную справу ў дачыненні да Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна па ч. 3 арт. 130 КК («Здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму»). Справа тычылася выставы карцін Пушкіна ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Паўла Мажэйку праз тры дні вызвалілі пад падпіску аб неразгалошванні, а мастака-палітвязня Алеся Пушкіна ў сакавіку гэтага года прысудзілі да пяці гадоў калоніі



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: