Вызвалілі гаспадара «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку, якога затрымалі за карціну

Грамадскага дзеяча і журналіста з Гродна Паўла Мажэйку выпусцілі з гродзенскай турмы 29 сакавіка, паведамляе «Радыё Свабода».
Яго затрымлівалі на 72 гадзіны за карціну на выставе, якая, паводле меркавання пракуратуры, «рэабілітавала і апраўдвала нацызм».

Генеральная пракуратура 26 сакавіка завяла крымінальную справу на Паўла Мажэйку, а таксама на аўтара карціны Алеся Пушкіна, за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». На карціне быў партрэт удзельніка антыбальшавіцкага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара.

Мажэйку затрымалі 26 сакавіка і змясцілі ў гродзенскі ізалятар. Пушкін вярнуўся з Украіны, але яго не затрымалі, дома ў яго прайшоў ператрус.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: