Вынеслі ўчатырох з працоўнага месца. Затрымалі мастака Алеся Пушкіна
Сёння на аб'екце ў Жылічах затрымалі Алеся Пушкіна. Ён там займаецца рэстаўрацыяй, паведамляе «Н*ша Ніва».

Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі
Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. На запыт «пагаварыць» ён ісці
адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра.
26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта.