У Слуцку адбудзецца паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скундзіка

Мінскі абласны суд другім разам прызначыў дату паўторнага разгляду справы асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка. Пра гэта паведамляе «Вясна».

ad83765d462b5db7ac0690ee47cc1df9.jpg

Як паведаміў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, крымінальная справа будзе разглядацца на выязным пасяджэнні абласнога суда 7 верасня.
Скрундзіка абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
6 сакавіка 2020 года Менскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды «Слуцкай бандзе». Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення (Валянцін Бушнін, Сяргей Захарчанка і Віталь Мяцеж), а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання.
30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Менскі абласны суд.
belaruspartisan.by