У шорт-лісце Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці — журналістка НЧ!
Апублікаваны поўны спіс намінантаў на прэмію Асамблеі НДА Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2019. Сярод іх — журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк. Абвешчаны Чэмпіёны будуць 9 студзеня.

Фота Арцёма Лявы. Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-18
Прэмія, якую заснавала Асамблея НДА, уручаецца ў дзясяты раз. Па традыцыі пераможцы вызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі, а таксама спецыяльна запрошанымі экспертамі з ліку лідараў і лідарак НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі, а таксама журналістаў.
Упершыню Чэмпіёны былі абвешчаны ў снежні 2009 года.
Прэмія «Журналіст / журналістка года» ўручаецца рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці. У 2015 годзе чэмпіёнскім тытулам у гэтай катэгорыі быў адзначаны журналіст «Новага Часу» Марат Гаравы.
Сёлета разам з Дзіянай Серадзюк на прэмію вылучаны: Раман Васюковіч, Святлана Калінкіна, рубрыка “Натхняльнікі” часопіса CityDog, Маша Пархімчык, Серж Харытонаў.